У Пінску вадалазы дасталі з ракі аўтамабіль


Машына скацілася ў раку Піна яшчэ 12 снежня, але фота падзеі зʼявіліся ў інтэрнэце толькі цяпер. Верагоднай прычынай здарэння называюць сапсаваны стаяначны тормаз.

Пра здарэнне ў цэнтр аператыўнага кіравання Пінскага падраздзялення МНС паведаміў гаспадара транспартнага сродку.

Ратаўнікі падлучылі «Audi-100» 1992 году выпуску да лябёдцы і выцягнулі з вады. Ніхто не пацярпеў.

ДР, belsat.eu паводле mchs.gov.by

Стужка навінаў