Відавочцы кажуць, што канфлікт пачаўся, калі міліцыя збіралася эвакуяваць няправільна прыпаркаванае аўта. Відэа інцыдэнту з’явілася ў суполках у сацсетках.
Да супрацоўніка ДАІ падышоў мужчына і стаў патрабаваць дакументы. Не пабачыўшы службовага пасведчання, мужчына ўдарыў міліцыянта, пасля чаго супрацоўнік ужыў задушлівы прыём. Затрымаць мужчыну дапамагаў кіроўца эвакуатара.
У выніку мужчына згубіў прытомнасць, а нехта крыкнуў: «Забілі».
Пазней стала вядома, што мінак апрытомнеў.
У суполцы Zello «Пінск ДАІ» у каментарах пад відэа меркаванні раздзяліліся: нехта казаў, што міліцыянт «перагнаў палку», «хутка не душыць, а страляць пачнуць», іншыя падтрымалі праваахоўніка, сцвярджаючы, што мінак сам справакаваў бойку.
Чытайце больш:
НМ, belsat.eu