7 лютага ў алімпійскай вёсцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўзняцця сцягоў краінаў-удзельніц XXIII зімовай Алімпіяды.
Гэтая традыцыйная цырымонія, якая папярэднічае афіцыйнаму адкрыццю і сімвалізуе гатовасць каманды да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях. Яе ўдзельнікаў віталі карэйскай музыкай і сучаснымі танцамі.
Мерапрыемства правёў мэр вёскі Сеун Мін Ру. У ім удзельнічалі беларускія спартсмены і прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі.
«Гэтая цырымонія пазначае, што Алімпіяда ўжо зусім блізка, мы тут разам усе ў зборы, у добрым настроі, гэта ўсё ўрачыста. Бачачы, як падымаецца наш сцяг, мы адчуваем падтрыманне ўсёй краіны», – падзялілася ўражаннямі трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава.
Алімпіяда-2018 пройдзе з 9 па 25 лютага.
ДР belsat.eu