У панядзелак у Беларусі – памаранчавы ўзровень небяспекі


Ілюстратыўны здымак – Krzysztof Zatycki / Forum

«Белгідрамет» папярэджвае аб моцных вятрах ад заўтра.

Узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с распачнецца ў Беларусі ўдзень 30 верасня на Берасцейшчыне. У аўторак моцныя вятры чакаюцца па ўсёй Беларусі.

У сувязі з гэтым «Белгідрамет» абвесціў заўтра памаранчавы ўзровень небяспекі.

  • Памаранчавы ўзровень небяспекі. Умовы надвор’я – шквалы, ліўні, навальніцы, град, спякота, маразы, снегапады, завеі і інш. – уяўляюць рэальную небяспеку, могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-гаспадарчую дзейнасць ды прывесці да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымых чалавечых ахвяраў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў