У офіс «Адкрытай Расеі» ў Маскве на вуліцы 1905 года прыйшлі з ператрусам. Ператрус адбываецца ў межах справы ЮКОСА.
Як паведамілі «МБХ медиа» у «Адкрытай Расеі», у офісе знаходзіцца адзін чалавек. Адваката ў будынак не пускаюць. Акрамя следчых СК у групе былі байцы Спецыяльнага атраду хуткага рэагавання. Цяпер следчыя і аператыўнікі знаходзяцца ўнутры офісу.
Па дадзеных ТАСС, ператрусы ў маскоўскім офісе «Адкрытай Расеі» звязаны са справай ЮКАСа.
Варта адзначыць, што ў 2015-м і ў кастрычніку 2017 года ў справе ЮКАСа прайшлі ператрусы ў кватэрах працаўнікоў «Адкрытай Расеі».
«Адкрытая Расея» – расейскі грамадска-палітычны рух, створаны былым кіраўніком ЮКАСа, палітэмігрантам Міхаілам Хадаркоўскім.
ІІ, belsat.eu, паводле «МБХ медиа»