У нямецкім горадзе стралялі каля сінагогі: двое забітых


Сінагога ў Гале.
Фота: halle-tourismus.de

У гарадку Гале ў нямецкай зямлі Саксонія-Ангальт адбылася страляніна, у выніку якой загінулі людзі.

Як паведамляе мясцовая паліцыя ў «Тўітэры», у выніку страляніны загінулі два чалавекі. Меркаваныя злачынцы з’ехалі на аўтамабілі.

Паводле «Bild», злачынец страляў з аўтамату каля мясцовай сінагогі і з’ехаў у напрамку Лейпцыга.

«Mitteldeutsche Zeitung» піша, што страляніна адбылася каля габрэйскіх могілак.

Таксама паведамляецца, што на могілкі кінулі гранату.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў