У Новай Баравой зʼявілася гарачая і халодная вада, жыхары не рызыкуюць піць


У Новай Баравой зʼявілася гарачая і халодная вада, піша TUT.BY. У мікрараёне, дзе пражывае больш за 10 тысяч чалавек вады не было 3 дні, таксама былі праблемы з ацяпленнем.

Зʼявілася каля чатырох гадзін раніцы. Пакуль не рызыкуем яе піць, чакаем, але радыя, – пацвердзілі ў адной з кватэр інфармацыю з мясцовых чатаў.

Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, раніцай вада была «ржавага» колеру.

Новая Баравая 3 дні была без вады.
Фота: АД / «Белсат»

Сталічны мікрараён Новая Баравая тры дні быў без вады. Выявілася, што прычына ў тым, што нехта перакрыў ваду і адкруціў вентыль, які рэгулюе плынь вады. УП «Менскводаканал» не змог аператыўна вырашыць праблему.

У кампаніі «А-100 Камфорт», якая абслугоўвае мікрараён заявілі, што ў кацельні Новай Баравой здарылася аварыя і аварыйная брыгада ўжо працуе над ліквідацыяй непаладак: «Каб пазбегнуць пагаршэння сітуацыі, настойліва просім не зліваць ваду з сістэмы ацяплення».

Жыхары іншых раёнаў Менску актыўна дапамагалі трапіўшым у бяду. Яны прывозілі ваду, прапаноўвалі памыцца і нават пераночыць у сябе.

Меркаванні
Дробная с*ка ўлада
2020.11.17 16:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў