У Нарвегіі ад удару маланкі загінулі больш за тры сотні аленяў


323 дзікіх паўночных аленяў загінулі ў выніку аднаго разраду. Магутная навальніца абрынулася на рэгіён Нарвегіі, дзе знаходзіцца нацыянальны парк Хардангервід, у пятніцу 26 жніўня.

Прадстаўнікі ўладаў прыехалі на месца толькі праз два дні. Целы жывёлінаў знайшлі на ўчастку плошчай каля 50 квадратных метраў. У адміністрацыі парка лічаць, што падчас моцнай навальніцы яны з-за страху збіліся ў кучу.

Пяць аленяў яшчэ былі жывыя, але атрымалі цяжкія траўмы, таму іх дабілі.

Цяпер працаўнікі парку збіраюць рэшткі жывёлінаў, якія перададуць у ветэрынарны інстытут для правядзення пасмяротнай экспертызы.

ДР belsat.eu паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў