У Нарачы знайшлі інспектара ДАІ ў коме


Аўтаінспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС Мядзельскага раёну быў знойдзены ў стане комы ў курортным пасёлку Нарач учора, 2 чэрвеня, паведаміў тэлеграм-канал NEXTA.

Працаўніка ДАІ ў коме і з кровацячэннем з вушэй знайшлі непадалёк ад забаўляльнага цэнтру «Вега», што месціцца ля санаторыя «Нарач». Па звестках крыніцы, міліцыянт К. знаходзіўся ў гэты час не на службе, а адпачываў.

Паводле непацверджанай інфармацыі, ён быў шпіталізаваны ў аддзяленне рэанімацыі Маладзечанскай цэнтральнай раённай лякарні. Пакуль медыкі не высветлілі, у выніку чаго наступіла кома.

NEXTA таксама піша, што ў зводках здарэнняў з асабістым складам ДАІ гэтага інцыдэнту няма.

У Мядзельскім РУУС belsat.eu дзяжурны заявіў, што «не ўпаўнаважаны даваць такую інфармацыю» і параіў звяртацца ў абласное ўпраўленне. Там, у сваю чаргу, на тэлефанаванне не адказалі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў