У Музеі Шагала адчынілася выстава мастачкі з Падляшша Малгажаты Дзмітрук


Выстава прац Падляшскай мастачкі Малгажаты Дзмітрук «Малпоўнік і іншыя гісторыі» адкрылася ў чацвер у музеі Марка Шагала ў Віцебску на ўсходзе Беларусі. Мерапрыемства арганізаваў Польскі інстытут у Менску.

«Выстава называецца «Малпоўнік» і іншыя гісторыі – гэта праца маіх дваццаці гадоў творчай працы, унікальных тканінаў, графічных і літаграфічных цыклаў, анімацыйныя фільмы«, – кажа Малгажата Дзмітрук.

Выстава “Малпоўнік” Малгажаты Дзмітрук у музеі Шагала ў Віцебску.
Фота: Польскі інстытут у Менску

На выставе можна ўбачыць працы мастачкі рэалізаваныя ў межах цыклу «Малпоўнік», «Кахаць», фільм «Сіні». «А таксама гісторыі пра тканіну, шыццё, ніткі» – распавядае Дзмітрук.

»Я прывезла тыя працы, якія люблю, каб паказаць іх тут, у Віцебску«, – сказала мастачка. Яна дадала, што заўсёды хацела пабачыць музей Шагала, які «у пэўным сэнсе блізкі для яе». – У маёй творчасці быў этап захаплення асобаю і працамі гэтага творцы, – дадала яна.

Дзмітрук кіруе лабараторыяй рэльефнага друку і ўвагнутасцяў у аддзеле скульптуры ў Акадэміі мастацтва ў Варшаве.

Выстава “Малпоўнік” Малгажаты Дзмітрук у музеі Шагала ў Віцебску.
Фота: Польскі інстытут у Менску

Родам з Бельску Падляскага Дзмітрук у 1993 годзе распачала свае навучанне ў аддзеле артыстычнай графікі ў Акадэміі мастацтва ў Менску, якое пасля двух гадоў працягнула ў Акадэміі мастацтва ў Варшаве.

На выставе ў беларускай сталіцы ў сакавіку 2017 году яна падкрэслівала:

»Я родам з Беласточчыны, гэта для мяне адпраўная кропка. Ад яе я чэрпаю натхненне, гэта памяць пра дом, дзяцінства, малую радзіме. Падляшша заўсёды моцна прысутнічае ў маёй працы, і, верагодна, заўсёды будзе.

У Віцебску Выстава будзе экспанавацца да 14 красавіка.

Hавiны
Карціны Марка Шагала прадалі на аўкцыёне Christieʼs агулам за $ 3,5 мільёна
2017.03.02 13:29

рг/belsat.eu, паводле PAP

Стужка навінаў