У Менску знайшлі падлетка, які два дні таму ў шортах сышоў з дому


Падлеткі.
Фота: Luisella Planeta Leoni / Pixabay

У беларускай сталіцы знайшлі хлопчыка, які пакінуў дом без сезоннай вопраткі 8 снежня. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкаму.

14-гадовы падлетак у нядзелю каля 17:00 пайшоў з дому ў невядомым накірунку. На ім была футболка, шорты і сланцы.

Падлетак неаднаразова раней сыходзіў з дому, умее выклікаць прыхільнасць да сябе незнаёмых.

У міліцыі адзначаюць, што хлопца знайшлі. У дачыненні да яго супрацьпраўных дзеянняў не здзяйснялася, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў