У Менску жанчына танчыла на дахах аўтамабіляў – цяпер ёй пагражае 3 гады зняволення


У нядзелю, 23 ліпеня, у Маскоўскім раёне сталіцы пʼяная жанчына танчыла на дахах прыпаркаваных у двары дому машын. Пра гэта паведамляе сайт ГУУС Менгарвыканкаму. 

Жыхары дому № 83 па вуліцы Рафіева паведамілі пра гэта ў міліцыю. Міліцыянты, што прыбылі на месца здарэння, затрымалі жанчыну і даставілі яе ў Маскоўскі РУУС. Раніцай жанчына прызналася, што падзеі ўчорашняга вечара памятае кепска праз моцнае алкагольнае апʼяненне.

Пашкоджаны былі дзве машыны: Nissan Primera і Renault Safrane. На дахах і капотах аўтамабіляў засталіся ўвагнутасці і драпіны. Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа па ч.1 арт. 339 КК Беларусі (хуліганства). Жанчыне пагражае да трох гадоў зняволення.

Вядома, што жанчына нідзе не працуе, раней яна прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах, дробны крадзеж і парушэнне правіл дарожнага руху.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў