Нам паведамляюць, што у Менску на Плошчы Якуба Коласа затрыманыя актывісты, якія мусілі назіраць за святочным шэсцем. Сярод затрыманых: Наста Лойка, Андрусь Крэчка, Саханькова Таццяна, Максім Кавалёў.
Наш карэспандэнт паведамляе, што сітуацыя на месцы, дзе плануецца шэсце, напружаная. У пераходзе міліцыянты з гукаўзмацняльнікамі, на самой плошчы стаяць аўтазакі, вуліца Дарашэвіча таксама застаўлена аўтазакамі, размешчаная тэхніка і за ЦУМам, праз кожныя 50 метраў стаяць людзі ў цывільным.
ГА, belsat.eu