Яны размаўлялі з Марыяй Калеснікавай.
Журналістаў расейскага незалежнага тэлеканалу «Дождь» 9 чэрвеня затрымалі ў цэнтры Менску, пра гэта паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.
«Толькі што на вуліцы Інтэрнацыянальная 18 у Менску адбылося брутальнае затрыманне. Невядомыя ў масках скруцілі трох мужчынаў і адвялі ў невядомым кірунку. Прычым на відэа бачна, што міліцыя, якая праязджала міма, на інцыдэнт наагул ніяк не адрэагавала», – каментуе відэа NEXTA.
Фота затрымання публікуе «Мая краіна Беларусь»
Паводле «МБХ-медиа», затрыманыя журналісты Васіль Палонскі, Уладзімір Раменскі і Мікалай Анціпаў.
Прадстаўніца аб’яднаных штабоў Марыя Калеснікава распавяла, што журналістаў затрымалі пасля таго, як яны паразмаўлялі з ёй на вуліцы.
МГ belsat.eu