У 13:30 у сталічную міліцыю перададзена паведамленне аб мініраванні гандлёвых цэнтраў «Галілеа», «Дыямонд» і «Замак». Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.
«У электронным лісце ўказаны тры гандлёвыя аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі Менску і Менскага раёна – ГЦ «Галілеа», «Дыямонд» і «Замак», – адзначылі ў міліцыі.
Да гандлёвых цэнтраў для абследавання тэрыторыі на прадмет наяўнасці небяспечных прадметаў выбылі сапёрна-піратэхнічныя каманды ўнутраных войскаў.
У МУС адзначаюць, што сённяшняе паведамленне вельмі падобнае на тое, што міліцыя атрымала 18 сакавіка. Тая інфармацыя аказалася ілжывай.
ІІ belsat.eu