У Менску забралі чарговы чэмпіянат свету


Пяцібор’е.
Фота: uipmworld.org

Беларусь пазбавілі права прымаць чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і. Пра гэта паведамляе Міжнародны саюз сучаснага пяціборʼя (UIPM).

Спаборніцтвы былі запланаваныя ў беларускай сталіцы на чэрвень 2021 году. Цяпер турнір пройдзе ў гэтыя ж даты, але ўжо ў іншым месцы. Перанос абумоўлены нестабільнасцю ў Беларусі.

Клаўс Шорман адзначыў, што Выканаўчая рада UIPM уважліва сачыла за развіццём падзеяў у Беларусі ў апошнія месяцы. Таксама былі ўлічаныя санкцыі, уведзеныя Міжнародным алімпійскім камітэтам супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў снежні 2020 года.

Чэмпіянат у Менску пройдзе ў больш падыходзячы час.

«Была асаблівая занепакоенасць тым, што ў гэты час шматлікія краіны-ўдзельніцы не хочуць ездзіць у Беларусь, і члены Выканаўчай рады хацелі абараніць сумленнасць спаборніцтваў і алімпійскі кваліфікацыйны працэс», – гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Беларусь пазбавілі права правядзення чэмпіянату свету па хакеі
2021.01.18 18:42

Раней на гэтым тыдні чальцы Рады Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) таксама пастанавілі перанесці чэмпіянат свету па хакеі 2021 года з Беларусі. Пакуль не ўдакладняецца, дзе адбудуцца спартовыя спаборніцтвы.

ЧС па хакеі меў прайсці ў Рызе і Менску з 21 траўня да 6 чэрвеня 2021 года. Але шэраг палітыкаў раскрытыкавалі магчымасць правядзення першынства ў Беларусі з увагі на гвалт сілавікоў у дачыненні мірных грамадзянаў і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека. Адмовіліся фінансаваць спартовыя спаборніцтвы і буйныя кампаніі.

У кастрычніку 2020 года Беларусь пазбавілі права правядзення Сусветнай шахматнай алімпіяды, якая мае прайсці ў 2022 годзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў