Працаўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі раніцай 12 ліпеня выратавалі качанятаў, якія праваліліся ў люк дажджавой каналізацыі ў Менску.
Як адзначылі ў МНС, самі качаняты самастойна выбрацца не маглі.
Ратавальнікі дасталі сем птушанятак з каналізацыі, сабралі іх у загараджальныя конусы і выпусцілі да качкі, якая ўвесь час было побач.
У здарэнні ніхто не пацярпеў.
МГ belsat.eu