Пацярпелі кіроўца і пасажырка, яны шпіталізаваныя, паведамляе ДАІ.
Аварыя адбылася ўвечары 21 студзеня на сталічнай вуліцы Цэткін. ДАІ ўстаноўлена, што 59-гадовы кіроўца Lada Vesta («Яндекс.Такси») ехаў па Цэткін з боку вуліцы Багушэвіча ў напрамку вуліцы Кальварыйскай і ўрэзаўся ў бетонны блок.
Ад удару аўтамабіль перакуліўся.
Кіроўца і пасажырка былі дастаўленыя ў шпіталь для агляду.
КА belsat.eu