5 траўня ў сталічным Верхнім горадзе адкрыюць музычна-турыстычны сезон.
Сёння з 12:00 па 13:00 менчукі і госці сталіцы змогуць стаць удзельнікамі гістарычнай рэканструкцыі «Полацкае княства», паведамляе БелТА. Таксама ў сённяшняй праграме запланаваная забава для дзяцей «Пешаходка Kids», выступ аркестру «Няміга» і іншыя канцэрты.
Агулам праграма летняга музычна-турыстычнага сезону ў Верхнім горадзе налічвае 125 мерапрыемстваў. Сярод іх гістарычныя пастаноўкі (як «Грунвальдская бітва») ды дні культуры розных краінаў: Эстоніі, Грэцыі, Літвы, Польшчы, Украіны, Італіі, Арменіі ды іншых.
НМ, belsat.eu