У Менску школьнік атрымаў апёкі з-за выбуху акумулятарнай батарэі мабільнага тэлефону


З-за выбуху акумулятарнай батарэі мабільнага тэлефона 16-гадовы падлетак атрымаў тэрмічны апёк левага сцягна, – паведамляе прэс-служба МНС.

Увечары 24 студзеня выратавальнікам ад медыкаў паступіла паведамленне аб атрыманні апёкаў чалавекам.

Высветлілася, што ў уключанага ў электраразетку мабільнага тэлефона Nokia 3310 адбыўся выбух акумулятарнай батарэі. У выніку здарэння школьнік атрымаў апёкі і быў шпіталізавалі з дыягназам «тэрмічны апёк левага сцягна».

Мабільны тэлефон Nokia 3310

Прычына здарэння высвятляецца.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў