У Менску прайшоў Марш людзей з інваліднасцю


У цэнтры Менску 22 кастрычніка прайшла акцыя пратэсту людзей з інваліднасцю. Гэта ўжо другі такі марш – першы адбыўся на мінулым тыдні.



Марш людзей з інваліднасцю ў Менску
Марш людзей з інваліднасцю ў Менску, 22 кастрычніка. Фота – belsat.eu




Больш за сотню людзей з інваліднасцю (некаторыя з бел-чырвона-белымі сцягамі) сабраліся на плошчы Незалежнасці і рушылі шэсцем па праспекце. Аўтамабілісты сігналілі ў падтрымку дэманстрантаў.







Каля будынкаў КДБ удзельнікі маршу скандавалі «Выпускай», «Свабоду палітвязням», «Трыбунал», а каля МУС – «Караева пад суд».



Марш людзей з інваліднасцю ў Менску
Марш людзей з інваліднасцю ў Менску, 22 кастрычніка. Фота – belsat.eu




На акцыі ў тым ліку прысутнічаў мужчына ў вазку, які стаў інвалідам пасля акцыі пратэсту 10 жніўня, калі побач з ім выбухнула святлошумавая граната.







Дэманстранты дайшлі да Кастрычніцкай плошчы, дзе пачалі разыходзяцца. Акцыя прайшла без затрыманняў.



ІІ belsat.eu

Стужка навінаў