14 сакавіка працаўнікі Жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення знайшлі на кантэйнернай пляцоўцы па вуліцы Сердзіча ў Менску пластыкавае вядро са слоікамі, на якіх быў знак радыяцыйнай небяспекі.
Ратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння, зафіксавалі перавышэнне радыяцыйнага фону ў чатыры разы на адлегласці адзін метр ад вядра са слоікамі.
Працаўнікі МНС забралі з сабою пяць ёмістасцяў з радыеактыўнымі рэчывамі агульнаю вагою 5 кг: ураніл хлорысты, ураніл азотнакіслы, ураніл сернакіслотны, уран трыкіслы.
Радыеактыўныя рэчывы адправілі ў Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядравых даследаванняў «Сосны», паведамляе МНС.
Фота – minsk.mchs.gov.by
ЮВ belsat.eu