У Менску міліцыя канфіскавала 419 цішотак з надпісам «ПСІХОЗ%»


Крама Symbal.by паведамляе, што міліцыя канфіскавала 419 фірменных цішотак з надпісам «ПСІХОЗ%».

12 чэрвеня ў 18:10 курʼера Symbal.by Максіма Блізнюковіча спынілі працаўнікі ДАІ на праспекце Машэрава для праверкі дакументаў у 100 метрах ад крамы. Праваахоўнікі сказалі, што такі ж як у яго аўтамабіль праходзіць праверку ў выніку нейкага ДТЗ і папрасілі праехаць у Савецкі РАУС.

«На тэрыторыі Савецкага РАУС пачалі правяраць машыну і звярнулі ўвагу на скрынкі, у якіх ляжалі цішоткі ПСІХОЗ%. Курʼер вёз іх з вытворчасці ў краму. Міліцыянеры сказалі, што ім трэба забраць гэтыя цішоткі на праверку і склалі пратакол вымання. Копій пратакола не далі і сказалі чакаць, што з намі звяжуцца. Павел Белавус, дырэктар крамы ў 19:30 падʼехаў у Савецкі РАУС для разбіральніцтва. Яму таксама не далі ніякіх пратаколаў і дакументаў на падставе чаго забралі цішоткі і сказалі чакаць, што з намі звяжуцца ў іншыя дні», – паведамляецца ў прэс-рэлізе Symbal.by.

Цішоткі «ПСІХОЗ%». Фота – facebook.com/symbalby

У Symbal.by адзначаюць, што пакуль крама не атрымае «канкрэтных адказаў на пытанні што не так з дызайнам ПСІХОЗ%», вырабы з гэтым надпісам па-ранейшаму можа замовіць на іх сайце.

  • Надпіс «ПСІХОЗ%» – гэта адсылка да вядомага выраза Аляксандра Лукашэнкі, які называў каронавірус «псіхозам», і рэйтынгу дзейнага кіраўніка дзяржавы ў інтэрнэт-апытаннях (ён вагаецца на ўзроўні 3%).

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў