У Менску масава затрымалі журналістаў


27 жніўня ў Менску затрымалі журналістаў розных выданняў, якія працавалі на плошчы Свабоды.

Сярод затрыманых журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі, а таксама нашыя калегі з іншых рэдакцыяў Аляксандр Васюковіч, Вадзім Заміроўскі, Захар Шчарбакоў, Сяргей Сацюк, Уладзімір Косцін, Аляксандр Ярашэвіч, Станіслаў Шаршукоў, Надзея Бужан, Дзмітрый Лавецкі, Васіль Федасенка, Уладзь Грыдзін, Сяргей Бабылёў ды інш.

Журналісты былі дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС.

З’явіўся афіцыйны каментар, што пасля праверкі дакументаў будуць вызваленыя ўсе акрэдытаваныя замежныя журналісты.

belsat.eu

Стужка навінаў