У Менску аўта наехала на чацвярых дзяцей


Аўта выехала на тратуар, знесла святлафор і збіла дзяцей

ДТЗ здарылася на вуліцы Л. Бяды, дзе сутыкнуліся два аўтамабілі.

«Citroen» заехаў на тратуар, збіў светлафор і наехаў на пешаходаў. Пацярпелі чацвёра дзяцей, іх забралі ў шпіталь. Паводле Следчага камітэту, у дзяцей лёгкія траўмы. Іх абследуюць медыкі.

Фота ДАІ

Акалічнасці аварыі высвятляюцца. Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца «Volkswagen» падчас развароту не саступіў дарогі «Citroen».

ДР belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары