У менскім аэрапорце затрымалі ўхіліста. Ён прыляцеў з Нур-Султану


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведамляе, што 16 красавіка ў менскім аэрапорце затрымалі 23-гадовага беларуса, у дачыненні якога распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу.

Хлопца затрымалі а 6-й раніцы на авіярэйсе «Нур-Султан-Менск».

Памежнікі дадаюць, што ў той жа дзень у аэрапорце а 17-й гадзіне быў затрыманы грамадзянін РФ, які падазраецца ў забойства. Ён планаваў вылецець у Тэль-Авіў. У вышук яго абвясцілі расейскія праваахоўнікі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў