У Менск ляціць грузінскі заолаг, які пражыў два гады з ваўкамі. Аплацім яму квіткі!


«Ахова птушак Бацькаўшчыны» і праект vouk.by запрашаюць усіх ахвочых на сустрэчу з Ясонам Бадрыдзэ.

Прафесар прысвяціў вывучэнню ваўкоў усё жыццё і каля двух гадоў пражыў у зграі. Грузінскі навуковец рэдка выступае публічна, але менскай публіцы пагадзіўся распавесці пра жыццё ваўкоў.

Сустрэча пройдзе ў пятніцу 8 лютага ў 19:00 у бізнес-клубе «Imaguru» па адрасе: Менск, вул. Фабрыцыюса, 4.

Грошы на пералёт навукоўца збіраюць на talaka.by. Ужо ёсць 46 %. За 5, 7 або 13 рублёў можна атрымаць электронную паштоўку або квіткі на сустрэчу.

ДР belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары