У Мазыры невядомыя ў масках абрабавалі кватэру


У Мазыры невядомыя ў масках, якія прадставіліся супрацоўнікамі спецпадраздзялення, праніклі ў кватэру, звязалі гаспадароў і абрабавалі іх, паведамляе прэсавая служба МУС.

Мужчыны ў масках наведаліся ў кватэру жыхароў Мазыра і прадставіліся спецслужбоўцамі. Гаспадыня кватэры адчыніла ім дзверы, а ў выніку мужчыны накінуліся на яе і мужа, звязалі іх. Зламыснікі абрабавалі кватэру і зніклі.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку, Дэпартаменту аховы, следча-аператыўная група. На вышук невядомых арыентаваныя ўсе нарады міліцыі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў