У Мазыры ліса напала на людзей, дзевяць асобаў шпіталізавалі


У Мазыры ліса напала на мінакоў.

Пра гэта паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Інцыдэнт адбыўся 12 лістапада. З-за нападу дзікай жывёлы пацярпелі дзевяць асобаў, сярод іх трое дзяцей. Мяркуецца, што жывёла была шалёнай.

Ва ўпраўленні аховы здароўя Гомельскага аблвыканкаму распавялі, што ўсе пацярпелыя шпіталізаваныя, ім аказалі неабходную медычную дапамогу. Цяжка пацярпелых няма.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў