9 траўня ў Маскве на Краснай плошчы прайшоў вайсковы парад у гонар 74-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне. Апроч кіраўнікоў Расеі Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева, удзел у ім узялі былыя прэзідэнты Казахстану Нурсултан Назарбаеў і СССР Міхаіл Гарбачоў.
У парадзе Перамогі ўдзельнічалі больш за 13 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку зводны жаночы парадны разлік Міністэрства абароны Расеі ды разлік ваенна-патрыятычнага руху «Юнармія».
У парадзе, сярод іншага, узялі ўдзел пускавыя ўстаноўкі міжкантынентальных балістычных ракет «Ярс».
Паветраная частка парада была адменена з прычыны дрэннага надвор’я. У ёй мусілі ўдзельнічаць 56 самалётаў і 18 верталётаў, паведамляе РИА «Новости».
Тэлеграм-канал «Незыгарь» адзначае, што «цяперашні Парад быў самым «усмешлівым» за апошнія гады».
МГ belsat.eu