У Маскве эвакуявалі рэдакцыю «Новай газеты»


У Маскве пасля ананімнага званку пра пагрозу выбуху эвакуявалі офісны будынак на Патапаўскім завулку.Там знаходзіцца рэдакцыя «Новай газеты».

Прэс-сакратар выдання Надзея Прусянкова распавяла, што аб эвакуацыі абвясцілі ўладальнікі будынку.

Крыніца агенцтва «Інтэрфакс» паведаміў, што з будынка вывелі каля 500 чалавек.

У дзясятках гарадоў Расеі з 10 верасня працягваюцца масавыя эвакуацыі людзей з гандлёвых цэнтраў, універсітэтаў, адміністрацыйных будынкаў і кінатэатраў у сувязі з ананімнымі званкамі пра нібыта закладзеныя бомбы. Ніводнага выбуховага прыстасавання знойдзена не было.

МНС абʼявіла, што масавыя эвакуацыі не звязаныя з вучэннямі. ФСБ, па інфармацыі газеты «Ведамасці», распарадзілася не даваць афіцыйных каментароў аб прычынах эвакуацыі.

16 верасня «Інтэрфакс» паведаміў са спасылкай на неназваную крыніцу, што на дачыненне да ананімных званкоў правяраюць 27-гадовага жыхара Стаўрапольскага краю. Ягоны знаёмы распавёў, што падазраваны пасля заканчэння вучобы ў тэхнікуме зʼехаў у Сірыю.

КА, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў