У Манчэстэры невядомы напаў з нажом на наведнікаў гандлёвага цэнтру


У брытанскім горадзе Манчэстэр невядомы з нажом напаў на наведнікаў гандлёвага цэнтру Arndale. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паводле паліцыі, у выніку нападу атрымалі раненні 5 чалавек, загінулых няма. Усе пацярпелыя дастаўлены ў гарадскі шпіталь.

Нападнік – мужчына 40-50 гадоў. Ён затрыманы. Аб магчымых матывах нападу нічога не паведамляецца.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары