У Магілёве трое хлопцаў помсцілі крыўдзіцелям. Але памылкова збілі іншых


Хуліганы збілі маладзёнаў, якія адпачывалі ў адной з кватэраў дому на вуліцы Бялінскага. Гасцей хлопцы 21 і 22 гадоў не чакалі, але дзверы адамкнулі. Невядомая тройца без тлумачэнняў выцягнула іх у пад’езд і пачала збіваць.

Міліцыя высветліла асобы нападнікаў. Трое магілёўцаў, двое з якіх ужо былі судзімыя за крадзяжы і стаяць на ўліку. Кампанія распівала алкаголь і на вуліцы пасварылася з мінакамі, якія шлі насустрач. Маладзёнам падалося, што двое хлопцаў аблаялі іх і зайшлі ў дом па вуліцы Бялінскага.

Тады п’яныя мужчыны зайшлі ў падʼезд і выбралі кватэру, у якую нібыта зайшлі іх «крыўдзіцелі», пазванілі ў дзверы, а калі ім адкрылі, пачалі збіваць невядомых ім хлопцаў.

Хуліганаў затрымалі. Матэрыялы справы перададзеныя ў Следчы камітэт. Супраць нападнікаў могуць распачаць крымінальную справу за хуліганства, за што пагражае да 6 гадоў турмы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў