У Магілёве некалькі соцень людзей выйшлі ў падтрымку Святланы Ціханоўскай


У горадзе адбыўся першы агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты.

Фота: Вольга Васільева / Belsat.eu

18 ліпеня ў Магілёве ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай ладзіць першы перадвыбарчы пікет у яе падтрымку. Пікет праходзіць у прысутнасці давераных асобаў і на адным з двух выдзеленых гарвыканкамам месцаў, што робіць яго цалкам законным. Пікет праходзіць ля Лядовага палацу.

Фота: Вольга Васільева / Belsat.eu

Праз шматлікія заклікі ў сацыяльных сетках падцягнулася багата людзей. За першую гадзіну – некалькі соцень. Людзі прыйшлі, каб выказаць падтрымку штабу Святланы Ціханоўскай і штабам Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі.

{%CAPTION%}
{%CAPTION%}
{%CAPTION%}
{%CAPTION%}
{%CAPTION%}
{%CAPTION%}
{%CAPTION%}
{%CAPTION%}
{%CAPTION%}

Давераныя асобы Ціханоўскай прапанавалі ўсім ахвочым запісацца ў назіральнікі. А таксама прадставілі вольны мікрафон, каб усе маглі выказацца пра набалелае.

Вольга Васільева Belsat.eu

Стужка навінаў