У Магілёве бабулі перарабілі сметніцы ў прылаўкі і прадаюць з іх гародніну (ФОТАФАКТ)


Нелегальныя гандляркі каля Цэнтральнага рынку выстаўляюць свае яблыкі ды грыбы на крышкі скрыняў для смецця.

«Вось так гандлююць побач з менскім рынкам, прама з сметніцы. Куды глядзяць гарадскія ўлады і санэпідэмстанцыя?» – задаецца пытаннем карыстальнік Дзмітрый Магілёў.

У канцы 2014 года ўлады Магілёва абяцалі ўзмацніць барацьбу са стыхійнай гандлем. Свабодныя гандлёвыя рады ёсць на Цэнтральным рынку. Яго адміністрацыя не павінна спаганяць арэндную плату ў тых, хто рэалізуе прадукцыю са сваіх агародаў, паведамляе tut.by.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў