У Ліцэя БДУ з’явіўся новы дырэктар


Ігар Варакса. Фота: bsu.by

Ігар Варакса, які цягам апошніх месяцаў выконваў абавязкі дырэктара Ліцэю БДУ, афіцыйна ўзначаліў установу. Пра гэта паведамілі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Новага дырэктара прадставіў працаўнікам Ліцэю рэктар БДУ Андрэй Кароль.

На сустрэчы таксама разглядаліся пытанні актывізацыі ўзаемадзеяння БДУ і Ліцэю БДУ ў адукацыйнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці. Асаблівая ўвага была нададзеная магчымасці ўдзелу ліцэістаў ва ўніверсітэцкіх навукова-адукацыйных, культурных і спартыўных падзеях, чытання прафесарамі БДУ лекцыяў для ліцэістаў.

Ліцэй БДУ быў заснаваны ў 1989 годзе. У ім навучаюцца вучні 10-ых і 11-ых класаў.

Ігар Варакса скончыў Ліцэй БДУ ў 1995 годзе. У 11-ым класе ён стаў прызёрам Міжнароднай алімпіяды па фізіцы ў Аўстраліі і Міжнароднага турніру юных фізікаў у Польшчы. Скончыўшы фізічны факультэт БДУ, Варакса вярнуўся ў ліцэй у якасці настаўніка ў 2004 годзе і стаў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.

У 2006 годзе ён абараніў дысертацыю ў «лазернай фізіцы», стаўшы кандыдатам фізіка-матэматычных навук.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары