Сёння два буйнагабарытныя бульдозеры, МАЗ і экскаватар разрылі траншэю даўжынёю каля 12 метраў у беспасярэдняй блізкасці ад крыжоў.
«У такіх месцах усе працы робяць уручную або рыдлёўкамі. Гэта нацыянальная гістарычна-культурніцкая каштоўнасць, як Нясвіжскі замак. Тут катэгарычна забаронена працаваць такой тэхнікай!» – распавёў belsat.eu Павел Севярынец, які цяпер на месцы.
Паводле палітыка, апроч дарогі праз Курапаты тут збіраюцца ставіць мемарыяльны знак:
«16 кастрычніка а 9:00 раніцы ў Курапаты прыедуць людзі са скульптурнага камбінату, якія будуць з археолагамі рыць. А 10-ай гадзіне тамсама каля Крыжа пакутаў адбудзецца круглы стол абаронцаў Курапатаў, куды мы прыцягнем чыноўнікаў, якія распараджаюцца вар’яцкім чынам».
Старшыня Бараўлянскага сельсавету Жанна Варабей, якому належыць тэхніка, адмовілася ад каментароў і зняпраўдзіла інфармацыю, што іх машыны працуюць ва ўрочышчы.
ДР belsat.eu