У Кіеве дзяўчына ў ружовым паліто сякераю сапсавала «Porsche»


Інцыдэнт здарыўся ў цэнтры Кіева. Невядомая дзяўчына напісала на прыпаркаваным белым аўце «Porsche Boxster» абразлівыя словы, пасля чаго пачала знішчаць яго сякераю.

Мінакі здымалі відэа, але спыняць дзяўчыны ніхто не стаў.

Напрыканцы яна засадзіла сякеру ў лабавое шкло і з’ехала з хлопцам, які чакаў, пакуль тая скончыць.

«Porsche Boxster» у залежнасці ад года прадукцыі і мадэлі каштуе ад 10 тысяч еўраў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў