У Кіеве арыштавалі экс-міністарку часоў Віктара Януковіча


Пячэрскі раённы суд Кіева выбраў меру стрымання экс-міністарке аховы здароўя Украіны Раісе Багатыровай у выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам на 60 дзён з магчымасцю ўнясення закладу ў 6 мільёнаў грыўняў (каля 240 тысяч долараў). Пра гэта паведамляе УНІАН.

Пазней стала вядома, што 6 мільёнаў закладу за Багатырову ў бліжэйшы час ўнясе дэпутат Вярхоўнай Рады VIII склікання ад «Апазіцыйнага блока» Вадзім Навінскі.

Багатыроў затрымалі памежнікі 27 жніўня ў аэрапорце «Кіеў» («Жуляны»). Яна прыляцела ў Украіну з Менску.

У кастрычніку 2014 года Багатырову абвясцілі ў вышук у Украіне па падазрэнні ў крадзяжы бюджэтных сродкаў на суму 6,5 млн грыўняў у 2012 годзе падчас закупаў медычных прэпаратаў і абсталявання.

Hавiны
Фітапрэпараты з Данбасу: новыя факты пра гандаль Беларусі з «ЛДНР»
2019.07.31 11:35

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў