У Казахстане цягнік сышоў з рэек. Загінуў падлетак

ВІДЭА

У выніку сходу з рэек вагонаў пасажырскага цягніка ў Шускім раёне Жамбылскай вобласці ў нядзелю пацярпелі чатыры чалавекі, адзін з іх памёр.

Восем вагонаў пасажырскага цягніка №10 Астана–Алматы сышлі з рэек у нядзелю а 10:32 паводле менскага часу. Тры вагоны ўпалі на бок.

«Паводле папярэдніх звестак, чацвёра параненыя, адзін загінуў, гэта падлетак, – заявілі ратаўнікі. – Трое дарослых шпіталізаваныя ў раённую больніцу».

Цяпер на месцы аварыі засталіся толькі тыя людзі, якія шукаюць свае дакументы, падае «Інтэрфакс».

ДД

Глядзі таксама
Каментары