У Казахстане пасля заявы Назарбаева пра сыход, людзі масава пачалі набываць долары


У шэрагу казахстанскіх абменных пунктах даражэе долар ЗША, некаторыя з абменнікаў прыпынілі продаж валюты праз ажыятажны попыт пасля заявы пра сыход з пасады прэзідэнта Нурсултана Назарбаева.

Як паведамілі карэспандэнту «Інтэрфакс-Казахстан» у абменным пункце ТАА «Валюта KZ» у Астане, долары скончыліся праз ажыятажны попыту з боку насельніцтва.

«Гадзіны два таму ўсе долары скончыліся. Як толькі паведамілі (пра сыход Назарбаева), адразу пачаўся ажыятаж, усе скупілі», – сказалі агенцтву ў абменным пункце.

А 21:30 паводле часу Астаны (18:30 менскага часу) продаж долараў у некаторых пунктах ажыццяўляўся па курсе 1 долар за 378,5 тенгэ, а а 22:00 амерыканская валюта падаражэла да 385 тэнге за долар.

Сярэднеўзважаны курс тэнге ў дачыненні да долара ЗША ў аўторак 19 сакавіка па выніках двух сесіяў на гандляваннях Казахстанскай фондавай біржы (KASE) складаў 376,4 тэнге за 1 долар.

19 сакавіка прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб складанні паўнамоцтваў прэзідэнта рэспублікі з 20 сакавіка.

Абавязкі прэзідэнта Казахстану будзе выконваць спікер сенату парламента Касым-Жамарт Такаеў.

https://belsat.eu/news/elbasy-adkinuusya-satssetki-kamentuyuts-syhod-nazarbaeva/

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары