У Горадні з’явілася інсталяцыя з Каліноўскім: «За нашу і вашу свабоду!»


У старым дворыку па вуліцы Кірава некалькі мастакоў за дзень зрабілі яскравую інсталяцыю з цытатамі з «Мужыцкай праўды», Пагоняй і партрэтам самога Кастуся. Свой арт-праект яны прымеркавалі да перапахавання нацыянальнага героя ў Вільні.

Арганізатарам імпрэзы ў Горадні выступіла мастачка і дызайнерка Ірына Варкулевіч, якая працуе над праектам «Галерэі, якіх няма». Выявы маляваў мастак-манументаліст еўрапейскага ўзроўню Сяргей Грыневіч, а цытаты – малады каліграф Віктар Ярашэвіч.

Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

«Праект «Галерэі, якіх няма» фактычна нарадзіўся з праблемы, – тлумачыць Ірына Варкулевіч. – У горадзе няма арт-прасторы, дзе можна было б выстаўляцца, няма мастацкага музею, галерэі часта зачыняюцца… Таму і робім па меры магчымасці. У дадатак я патрыёт гэтай краіны, хаця сама з «панаехаўшых». Але калі людзі прыязджаюць, яны маюць прымаць правілы гульні, правільна? А Каліноўскі – гэта значная фігура, якая асацыюецца з суверэнітэтам, годнасцю і супрацівам ворагу».

Сяргей Грыневіч.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

Сама інсталяцыя, якая паўстала ў старым дворыку па вуліцы Кірава ў Горадні, – гэта малюнкі і цытаты на шчыльна замацаванай на металічных канструкцыях плёнцы. Лагістычную частку ды матэрыялы забяспечыў «Цэнтр гарадскога жыцця». Дворык, які знаходзіцца каля «Цэнтру» ідэальна падышоў у плане ландшафту.

Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

«Да нас звярнулася пані Ірына з ідэяй, – распавядае Сяргей Герман, івэнт-мэнэджар «Цэнтру». – Нам спадабалася, вядома. Чаму не? Пасядзелі, падумалі, як гэта зрабіць. Ну і вось, атрымалася! Перапахаванне Каліноўскага сталася добрай нагодай для папулярызацыі гісторыі падобным чынам – праз мастацтва».

Ірына Варкулевіч і Віктар Ярашэвіч.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

Каманда праекту абяцае, што ўначы інсталяцыя будзе яшчэ і падсвечвацца адмысловымі пражэктарамі. Колькі яна прастаіць? Пакуль невядома. У кожным разе, яшчэ на этапе стварэння кампазіцыі гарадзенцы ды турысты ўжо пачалі прыходзіць каб зрабіць у дворыку сэлфі.

АК, фота Васіль Малчанаў і Іван Цыркуновіч Belsat.eu

Стужка навінаў