У Горадні на пенсіянерку, якая была на пікеце Ціханоўскай, завялі адміністратыўную справу


63-гадовая Станіслава Дамшэль 29 прыйшла на Савецкую плошчу ў Горадні, каб паставіць подпіс за вылучэнне Святланы Ціханоўскай. Калі пачаліся затрыманні, да ног жанчыны ўпаў міліцыянт. Другі, са слоў Станіславы, штурхнуў яе і парваў сумку. Цяпер Станіславу абвінавачваюць у дробным хуліганстве, распачатая адміністратыўная справа, піша hrodna.life

Да жанчыны дадому прыходзяць працаўнікі міліцыі, аднак яна не выходзіць, бо не верыць. Ніякіх дакументаў у міліцыянтаў яна не брала.

Фота Hrodna.life

9 чэрвеня да яе прыходзілі тройчы: першы раз міліцыянт у форме, потым двойчы – у цывільным адзенні. Размаўлялі з ёй праз дзверы, а потым праз балкон. Жанчына кажа, што спачатку ёй прапаноўвалі праехаць з імі, а ў другі раз сказалі, што супраць яе завялі справу па артыкуле 17.1 КаАП. Яе вінавацяць у дробным хуліганстве.

«Да іх толькі выйдзі – адразу затрымліваюць. А я на самаізаляцыі дома і нікога не пускаю, – кажа Станіслава. – Я ім сказала, што нікому нічога не павінна і падпісваць нічога не буду. За ўсё сваё жыццё ні аднаго чалавека не ўдарыла і не пакрыўдзіла. За што на мяне завялі справу?» – кажа яна.

«У гэты дзень [29 траўня] я нечакана стала сведкай, калі бедны і маленькі міліцыянт упаў да маіх ног. А другі, яго калега, як я памятаю, так уцякаў, што штурхнуў мяне з усёй сілы, кінуўшы сябра на асфальце і крычаў у рацыю «АМАП! АМАП!». Парваў мне сумку. Ён бачыў, што ягоны сябар валяецца на асфальце, але яму было ўсё роўна. Я была ў шоку ад усяго гэтага і добра, што мяне ззаду нехта падтрымаў. Так бы і я ўпала. Зараз у 63 гады мяне хочуць зрабіць хуліганкай», – дадае жанчына.

Цяпер Станіславе пагражае штраф памерам ад 2 да 30 базавых велічыняў або 15 содняў арышту, але яна не разумее, за што.

ВІДЭА
БТ паказала новае відэа інцыдэнту з удзелам Сяргея Ціханоўскага
2020.06.01 13:14

КА belsat.eu

Стужка навінаў