У Горадні міліцыянты змушаюць разысціся ўдзельнікаў «ланцуга салідарнасці»


Больш за 600 чалавек сабраліся на цэнтральнай плошчы Горадні, каб узяць удзел у «ланцугу салідарнасці», – перадае наш карэспандэнт.

Людзі сабраліся ў пятніцу ўвечары на Савецкай плошчы ў Горадні. Кіроўцы машын падтрымліваюць іх, падаючы сігнал на знак салідарнасці.

Савецкая плошча ў Горадні
Савецкая плошча ў Горадні

Тут жа валанцёры з каманды Ціханоўскай раздаюць аднаразовыя маскі.

Горадня: міліцыянты змушаюць людзей разысціся
Горадня: міліцыянты змушаюць людзей разысціся

Міліцыянты праз гукаўзмацняльнік загадваюць людзям разысціся, пагражаючы адміністратыўнай адказнасцю.

АК, МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў