У Горадні безбілетніца давала выпісваць штрафы на пашпарт сяброўкі


Міліцыя даведалася пра несумленную пасажырку ад ейнай сяброўкі.

Жанчына звярнулася да праваахоўнікаў пасля таго, як атрымала дакументы на аплату двух штрафаў за безбілетны праезд. У яе ёсць доказы таго, што ў час, пазначаны ў пратаколе, яна была ў іншым месцы.

Міліцыя пачала праверку, якая выявіла, што жанчына згубіла пашпарт у гасцях у сяброўкі. І замест таго, каб аддаць дакумент, знаёмая пакінула яго сабе і карысталася прынамсі двойчы ў грамадскім транспарце.

Супраць жанчыны распачалі крымінальную справу за выкарыстанне падробленых дакументаў. Ёй можа пагражаць да двух гадоў турмы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў