У судзе Цэнтральнага раёну ў Гомлі адбываюцца разгляды справаў удзельнікаў Маршу недармаедаў.
Ларыса Шчыракова – 7 базавых
Барыс Анікееў – 25 базавых
Леанід Судаленка – папярэджанне
Юры Глушакоў – 1 б. в.
Відэаблогер Дзмітрый Сабраў – 10 сутак
Мікалая Пяшко і Андрэй Макараў – 25 базавых
Анатоль Паплаўны – 10 сутак
Уладзімір Кацора – 12 сутак
Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў – штраф 1 б. в.
19 лютага ў Магілёве, Берасці, Гомлі, Віцебску і Горадні прайшлі акцыі супраць дэкрэту № 3. Самая масавая адбылася ў Гомлі, дзе сабралася ад 3 да 4 тысяч чалавек. Наш крэспандэнт Яўген Меркіс знаходзіцца ў судзе, адкуль вядзе стрым.
Ужо вядома, што частка дэманстрантаў атрымалі ў выглядзе пакарання штрафы. Гэтая «лібералізацыя» не датычыць аднак актвіста незалженага прафсаюзу Андрэя Стрыжака, якога суд пастанавіў змясціць пад арышт на 10 содняў.
МЛ, belsat.eu