У Гомлі былога галоўнага лекара паліклінікі вінавацяць у хабарніцтве


Суд Партызанскага раёну Менску разглядае крымінальную справу ў дачыненні да былога галоўнага лекара і былога загадчыка цэнтралізаванай біяхімічнай лабараторыяй Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі.

Першага ўзялі пад варту, другі знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Абодвух вінавацяць у атрыманні хабару (ч. 1, 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Як вынікае з абвінавачвання, агучанага пракурорам, кіраўнік паліклінікі падпісаў дамовы аб аказанні адной з камерцыйных арганізацыяў бязвыплатнай спонсарскай дапамогі з наступнай гарантыяй набыцця выключна ў яе рэагентаў пад пастаўленае абсталяванне. Паліклініка атрымала ад камерцыйнай арганізацыі аналізатары. Прычым установа ўжо мела аналагічнае абсталяванне, але яго не выкарыстоўвалі ў поўным аб’ёме.

Усяго з 2014 па красавік 2017 гады ў пастаўшчыка закупілі рэагенты на суму больш Br 52 тыс. За гэта кіраўнік паліклінікі ўзяў у прадстаўнікоў камерцыйнай арганізацыі грошы. 29 снежня 2016 года, знаходзячыся ў сваім працоўным кабінеце, галоўны лекар атрымаў ад вядучага спецыяліста па продажах хабар у памеры 2,5 тыс. еўраў. Пазней, 12 траўня 2017 года, галоўны лекар прыняў ад дырэктара фірмы $ 800.

Сам абвінавачаны віну прызнае цалкам. Што да яго былога падначаленага, які таксама абвінавачваецца ў двух фактах атрымання хабараў, па адным з эпізодаў ён віну прызнае ў поўным абʼёме, па другім вінаватым сябе не лічыць.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары