Панавала весялосць, драйв, добразычлівасць, гасціннасць і гонар ромаў за сваю самабытную культуру.
«У цыганскай супольнасці таксама ёсць чаму павучыцца: аўтарытэту старэйшых, у іх моцныя сямейныя повязі, яны захоўваюць сваю мову і сваю культуру. Наша задача – з аднаго боку, дапамагчы ім максімальна сацыялізавацца, а з другога боку, неабходна захаваць іх самабытнасць», – распавядае кіраўнік арганізацыі «Сацыяльныя праекты» Ніна Кекух.
На свяце была прадстаўлены традыцыйныя цыганскія стравы (усіх ахвотных частавалі кісялём з пампушкамі), прадметы побыту (асабліва звязаныя з качэўніцтвам, конегадоўляй), старыя сямейныя фотаздымкі ромаў, вышыўка, малюнкі, традыцыйны касцюм.
Ахвотныя маглі пакатацца на сапраўдным цыганскім фаэтоне, праводзіліся майстар-класы па пляценню бусаў і манікюры.
«Гэты фестываль дапаможа нам зблізіцца, зразумець іх культуру, і ў будучыні жыць у добрым суседстве», – лічыць Ніна Кежух.
На фестываль прыехалі ромы з Калінкавічаў, Мазыра, Жыткавічаў, Акцябрскага, Магілёва, Бабруйску і Жлобіна.
Ларыса Кавальчук, belsat.eu