У гульцоў футбольнага клубу «Гарадзея» знойдзены каронавірус. Пра гэта паведамляе pressball.by.
Сярод інфікаваных – паўабаронцы Сяргей Пушнякоў і Станіслаў Сазановіч. Апошні знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яго стан стабільна здавальняючы.
У Андрэя Сарокіна ёсць падазрэнне на заражэнне, але вірус пакуль не пацверджаны.
Раней стала вядома пра ўспышку каронавіруснай інфекцыі ў берасцейскім клубе «Дынама». Шэраг гульцоў прапусцілі апошні матч са «Смалявічамі».
МГ belsat.eu