У Еўразвязе ўзгаднілі ўвядзенне санкцый супраць чатырох «афіцэраў ГРУ»


Амбасадары ЕЗ ўзгаднілі ўвядзенне санкцый супраць 4 асобаў, якіх называюць «афіцэрамі ГРУ». У так званым «чорным спісе» фігуруюць прозвішчы Пятрова і Башырава, паведамляе ТАСС са спасылкай на свае крыніцы.

Імёны астатніх двух асобаў дыпламат не назваў. Яны стануць вядомыя пасля таго, як рашэнне амбасадараў зацвердзіць Рада ЕЗ.

«Чакаецца, што міністры замежных справаў краінаў ЕЗ зацвердзяць гэта рашэнне 21 студзеня, на планавым пасяджэнні Рады ЕЗ у Бруселі», – дадаў ён.

На пачатку верасня летась Вялікая Брытанія назвала «Аляксандра Пятрова» і «Руслана Башырава» падазраванымі ў атручванні Скрыпалёў. Пасля гэтага Уладзімір Пуцін заявіў, што расейскія ўлады знайшлі гэтых людзей, але «там нічога крымінальнага». Расейскі лідар прапанаваў ім пагутарыць з журналістамі. На наступны дзень «Пятроў» і «Башыраў» далі інтэрвʼю каналу RT, у якім яны яны распавялі, што ездзілі ў Солсбэры як турысты.

Праз некалькі тыдняў выданні Bellingcat і The Insider у сваім расследаванні даводзілі, што сапраўдныя імёны Башырава і Пятрова – Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін, і што яны – супрацоўнікі расейскай вайсковай выведкі.

ВІДЭА
За адзін дзень сталі вядомыя імёны 300 супрацоўнікаў расейскай вайсковай выведкі
2018.10.05 05:00

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў